Дональд Трамп сваім указам перайменаваў Міністэрства абароны ў Міністэрства вайны.
«Мы выйгралі Першую сусветную вайну. Мы выйгралі Другую сусветную вайну. Мы выігрывалі ўсе войны да гэтага і паміж імі, а потым мы вырашылі пайсці іншым шляхам і памянялі назву на Міністэрства абароны. Таму цяпер мы вяртаемся да назвы Міністэрства вайны», – сказаў Трамп.
На падпісанні ўказа аб перайменаванні прысутнічаў кіраўнік Пентагона Піт Хегсет. Цяпер ён займае пасаду «міністра вайны».
Пентагон называўся «Міністэрствам вайны» да 1947 года.
вс