Пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША ў Белым доме прэзідэнт Караль Наўроцкі (Karol Nawrocki) заявіў, што сказаў Дональду Трампу, што Польшча разглядае Расію, як пагрозу свабоднаму свету.
Польскі прэзідэнт запэўніў, што падчас закрытай часткі перамоваў з амерыканскім лідарам, падкрэсліў неабходнасць далейшых санкцый супраць Расіі і падтрымкі Украіны:
- У Польшчы не было іншага досведу з Расійскай Федэрацыяй, акрамя дрэннага. Таму чарговыя пакеты санкцый – з аднаго боку, а падтрымка Украіны – з другога – гэта супольная пазіцыя ўсяе Еўропы. Гэта нягледзячы на розныя рознагалоссі, як у ЕС, так і ў самой Польшчы – паміж мною і польскім урадам. Я гарантую, што па справе бяспекі, у тым ліку, падчас маёй сустрэчы сам на сам з прэзідэнтам ЗША, я адназначна падкрэсліў, як успрымаю Уладзіміра Пуціна і пагрозу з боку яго для ўсяго свету.
Прэзідэнт Караль Наўроцкі таксама паведаміў, што атрымаў запрашэнне на саміт G20 у наступным годзе.
IAR/аз