Беларуская Служба

У Японіі рэкордная колькасць доўгажыхароў

12.09.2025 18:46
Колькасць людзей ва ўзросце 100 гадоў і старэй у Японіі дасягнула рэкорднага ўзроўню ў 99 763 чалавекі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя, працы і сацыяльнага забеспячэння.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Henry Saint John/ Shutterstock

У панядзелак Японія адзначыць Дзень павагі да пажылых людзей.

У параўнанні з мінулым годам колькасць людзей, якія святкуюць сваё 100-годдзе ў Краіне ўзыходзячага сонца, павялічылася на 4644 чалавекі. Гэтая ўзроставая група пастаянна расце на працягу апошніх 55 гадоў, падкрэслівае міністэрства.

Жанчыны складаюць прыблізна 88% японскіх доўгажыхароў, іх 87 784; у гэтай групе 11 979 мужчын.

Паводле звестак міністэрства, сярэдняя працягласць жыцця японцаў у 2024 годзе складала 87,13 года для жанчын і 81,09 года для мужчын.

Самым пажылым чалавекам у Японіі з'яўляецца 114-гадовая Шыгека Кагава з прэфектуры Нара. Самым пажылым мужчынам з'яўляецца 111-гадовы Кіётака Мізуно з прэфектуры Сідзуока.

Улады вядуць статыстыку па доўгажыхарах з 1963 года, тады было зафіксавана 153 такія асобы. У 1981 годзе іх колькасць перавысіла 1000, а ў 1998 годзе – 10 000, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Kyodo.

PAP/вх