Беларуская Служба

Дональд Трамп гатовы ўвесці санкцыі супраць Расіі, але ставіць Еўропе пэўныя ўмовы

15.09.2025 11:00
«Санкцыі, якія яны ўводзяць, недастаткова жорсткія», – лічыць прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што гатовы ўвесці санкцыі супраць Расіі, але Еўропа павінна прыняць меры, прапарцыйныя дзеянням Злучаных Штатаў Амерыкі.

«Еўропа купляе нафту ў Расіі. Я не хачу, каб яны яе куплялі», – сказаў Дональд Трамп журналістам.

«Санкцыі, якія яны ўводзяць, недастаткова жорсткія. Я гатовы ўвесці санкцыі, але ім давядзецца зрабіць свае меры больш жорсткімі, узгадніўшы іх з маімі дзеяннямі», – дадаў прэзідэнт ЗША.

IAR/аз

Трамп заявіў, што гатовы ўвесці сур'ёзныя санкцыі супраць Расіі, калі ўсе краіны НАТА пачнуць рабіць тое ж самае

13.09.2025 14:23
Трамп згадаў, што гэта вайна Байдэна і Зяленскага.