Беларуская Служба

Францыя і Бельгія аб'явілі аб прызнанні Палестыны

23.09.2025 10:24
Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія і Партугалія яшчэ ўчора прызналі палестынскую дзяржаву.
Эманюэль Макрон падчас выступлення на Генеральнай асамблеі ААНPAP/EPA/LUKAS COCH

Услед за Вялікабрытаніяй, Канадай, Аўстраліяй і Партугаліяй Францыя і Бельгія прызналі дзяржаву Палестына, заявілі ў ААН французскі прэзідэнт і бельгійскі прэмʼер-міністр.

«Сёння Францыя прызнае дзяржаву Палестына», – сказаў Эманюэль Макрон падчас выступлення на Генеральнай асамблеі ААН. Кіраўнік Францыі дадаў, што Парыж гэта робіць «у імя міру паміж ізраільскім і палестынскім народамі».

Пазней падчас таго ж пасяджэння ў аб прызнанні Палестыны як дзяржавы заявілі прэмʼер-міністр Бельгіі, а таксама лідары Манака, Мальты і Люксембурга.

Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія і Партугалія яшчэ ўчора прызналі палестынскую дзяржаву.

вс