Парэшткі салдат Войска Польскага, якія загінулі ў верасні 1939 года, абараняючы Львоў, былі пахаваны ў Мастысках у Заходняй Украіне. Іх эксгумацыя адбылася ў жніўні.
Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Марта Цянкоўская (Marta Cienkowska), якая прысутнічала на цырымоніі, заявіла, што дзякуючы працы польскіх і ўкраінскіх археолагаў, гісторыкаў і валанцёраў імёны герояў былі адноўлены.
— Ніводзін жаўнер, які ахвяраваў сваё жыццё за Польшчу не можа заставацца забытым. Няхай гэтыя могілкі ў Масцысках будуць месцам для роздум, удзячнасці і ўрокам для нас і будучых пакаленняў, што свабода ніколі не даецца назаўсёды, яна патрабуе адданасці і часам самай высокай цаны.
Польшча працягвае перамовы з прадстаўнікамі ўкраінскіх уладаў адносна далейшых эксгумацый ва Украіне. Марта Цянкоўская заявіла, што супрацоўніцтва ў гэтай галіне ідзе добра, і эксгумацыі ў вёсцы Вуглы на Валыні могуць пачацца вясной.
яс