Беларуская Служба

За апошняе дзесяцігоддзе Іран пакінулі 12 000 універсітэцкіх прафесараў

15.11.2025 06:36
За апошняе дзесяцігоддзе Іран пакінулі 12 000 універсітэцкіх прафесараў, паведаміў партал Iran International са спасылкай на дадзеныя, прадстаўленыя на штогадовай канферэнцыі ўніверсітэцкіх выкладчыкаў.
Teheran
Teheranvanchai tan/Shutterstock

«Сярод эмігруючых навукоўцаў 60 працэнтаў прынялі такое рашэнне за апошнія чатыры гады», — сказаў гісторык Голамрэза Зарыфян. 

Каран Абры-Нія, сакратар Саюза іранскіх універсітэцкіх прафесараў, паведаміў, што за апошнія пяць гадоў эмігравалі не менш за 1500 навукоўцаў з вядучых тэхнічных універсітэтаў краіны. «Я разглядаю міграцыю як рану на целе нашых універсітэтаў, якая пастаянна паглыбляецца», — сказаў ён.

Медыцынская галіна таксама скардзіцца на адток кваліфікаваных кадраў. Як паведамляе партал, лекары і медсёстры шукаюць працу ў такіх краінах, як Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Аман. Калі гэтая тэндэнцыя працягнецца, яна можа пагражаць сістэме аховы здароўя.

У мінулым годзе ўлады, занепакоеныя ад'ездам найбольш адукаваных грамадзян, абвясцілі аб рэпрэсіях супраць агенцтваў, якія спрыяюць эміграцыі спецыялістаў.

PAP/вх