Лавіна сышла па-за трасамі. Там лыжнікі і сноўбардысты часта носяць лавінныя падушкі бяспекі. Ратавальнікі паведамілі, што было выкарыстана некалькі такіх заплечнікаў, якія дапамаглі пазбегнуць трагічных наступстваў лавіны і палегчылі доступ ратавальнікаў.
Ратавальнікі ўсё яшчэ вядуць пошукі, выкарыстоўваючы сабак і тры верталёты.
Першыя паведамленні гаварылі пра шэсць лыжнікаў, якія выклікалі лавіну, яны былі выратаваны, але пазней гэтая колькасць павялічылася на тры чалавекі, выратаваныя з-пад снегу. Усе жывыя, але шпіталізаваны.
Аўстрыйскім горным выратавальнікам дапамагалі польскія і чэскія ратавальнікі, якія праходзілі там навучанне.
ав