Беларуская Служба

Зяленскі: Удзельнікі мірных перамоваў падзяліліся меркаваннямі па тэрытарыяльных пытаннях

08.12.2025 16:00
«Ёсць адно пытанне, на якое я – і ўсе ўкраінцы – хочам атрымаць адказ: што будуць рабіць нашы партнёры, калі Расія зноў пачне вайну?», – сказаў Зеленскі.
Кір Стармер і Уладзімір Зяленскі PAP/EPA/TOLGA AKMEN

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі заявіў у панядзелак Bloomberg, што існуюць «бачанні ЗША, Расіі і Украіны» адносна таго, як вырашыць тэрытарыяльныя пытанні ў рамках будучага мірнага пагаднення, і пакуль няма адзінай пазіцыі па Данбасе.

Зяленскі, размаўляючы з агенцтвам па тэлефоне, дадаў, што Украіна настойвае на асобным пагадненні аб гарантыях бяспекі з заходнімі саюзнікамі, у першую чаргу з ЗША.

«Ёсць адно пытанне, на якое я – і ўсе ўкраінцы – хочам атрымаць адказ: што будуць рабіць нашы партнёры, калі Расія зноў пачне вайну?», – сказаў Зеленскі.

У нядзелю прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён расчараваны, таму што, паводле яго слоў, украінскі лідар яшчэ не прачытаў прапанаваны мірны план. Трамп лічыць, што Расія згодная з прапановай.

Украінскі лідар пагутарыў з Bloomberg па дарозе ў Лондан, дзе сёння праходзіць сустрэча з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам і прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, каб абмеркаваць бягучыя перамовы па спыненні вайны ва Украіне.

ав