Беларуская Служба

Нідэрланды дазваляюць вырошчваць чалавечыя эмбрыёны для даследаванняў

17.12.2025 17:06
Большасць хрысціянскіх дэмакратаў, ад якіх залежаў лёс закона, прагаласавалі за.
ІлюстрацыяPhilippe Delavie/Pixabay/CC0

Нідэрланды дазваляюць вырошчваць чалавечыя эмбрыёны для даследаванняў. Пасля працяглых дэбатаў парламент прыняў законапраект. Пра змены ў законе, які забараняе вырошчваць эмбрыёны, гаварылася даўно.

Да гэтага часу навукоўцы маглі выкарыстоўваць для даследаванняў толькі эмбрыёны, якія засталіся пасля экстракарпаральнага апладнення (ЭКА). Новы закон дазваляе вырошчваць эмбрыёны спецыяльна для даследаванняў у выключных выпадках. Навукоўцы сцвярджаюць, што гэта дазволіць выяўляць спадчынныя захворванні на раннім этапе і ўдасканальваць працэдуру ЭКА. Гэта, у сваю чаргу, дазволіць большай колькасці людзей ажыццявіць сваю мару аб бацькоўстве.

Закон накладае абмежаванні на навукоўцаў. Кожны запыт на даследаванне будзе старанна ацэнены, яго маштаб не можа быць большым, чым неабходна. Спачатку здавалася, што парламент адхіліць законапраект. Аднак большасць хрысціянскіх дэмакратаў (ХДД), ад якіх залежаў яго лёс, прагаласавалі за.

ав