Адказны за сістэму падрыхтоўкі расійскай арміі генерал-лейтэнант Фаніл Сарвараў загінуў у панядзелак раніцай у выніку выбуху самаробнай выбуховай прылады, схаванай у ягоным аўтамабілі, паведаміў Следчы камітэт Расіі.
Паводле звестак следства, каля 7 й гадзіны раніцы ў двары жылога дома на вуліцы Ясеневай у Маскве адбыўся падрыў аўтамабіля Kia Sorento, якім ехаў вайсковец. У выніку мужчына атрымаў цяжкія траўмы і памёр пасля дастаўкі ў бальніцу.
Фаніл Сарвараў займаў пасаду начальніка Упраўлення ваеннай падрыхтоўкі Міністэрства абароны Расіі, якое адказвае за арганізацыю буйнамаштабных вучэнняў і баявую падрыхтоўку злучэнняў.
Раней ён удзельнічаў ва ўзброеных канфліктах у Асеціі і Інгушэціі, Чачні і Сірыі.
PAP/аз