Беларуская Служба

Запасы газу ў Еўропе падаюць хутчэй, чым чакалася

15.01.2026 13:11
Сітуацыя адрозніваецца ў залежнасці ад краіны.
ГазMagnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Запасы газу ў Еўропе падаюць хутчэй, чым чакалася, даведалася карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Беата Пламецка ў Еўрапейскай камісіі. У цяперашні час сховішчы ў краінах ЕС запоўнены крыху больш чым на 52 працэнты. У мінулым годзе ў гэты ж час гэты ўзровень складаў 70 працэнтаў.

Марознае надвор'е спрыяе павелічэнню спажывання газу і змяншэнню запасаў. Сітуацыя адрозніваецца ў залежнасці ад краіны. Найбольш запоўненыя газасховішчы ў Швецыі – больш за 90 працэнтаў, за ёй ідзе Партугалія, а трэцяе месца займае Польшча, дзе ўзровень запоўненасці сховішчаў газу перавышае 74 працэнты. Найменшыя запасы маюць Харватыя і Нідэрланды – менш за 40 працэнтаў.

Нягледзячы на гэта Еўрапейская камісія не бʼе трывогу. Там падкрэсліваюць, што запасы газу ў лістападзе дасягнулі высокага ўзроўню ў 83%, чаго дастаткова, каб гарантаваць пастаўкі газу на зіму нават у экстрэмальных сцэнарыях.

ав