Дзяржаўны дэпартамент ЗША абвясціў, што з 21 студзеня прыпыняе выдачу і разгляд заявак на іміграцыйныя візы ад грамадзян 75 краін. Ён абгрунтаваў гэтае рашэнне неабходнасцю абмежавання доступу імігрантаў да сістэмы сацыяльных дапамог. Сярод краін, на якія распаўсюджваецца забарона апынуліся, між іншым, Беларусь, Расія і Бразілія, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
«Дзяржаўны дэпартамент прыпыніць разгляд іміграцыйных віз для 75 краін, мігранты з якіх карыстаюцца дапамогай амерыканскага народа ў непрымальным памеры. Замарожванне будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль Злучаныя Штаты не гарантуюць, што новыя імігранты не будуць атрымліваць матэрыяльнай карысці ад амерыканскага народа», – абвясціла Міністэрства замежных спраў у паведамленні на платформе X.
«Мы працуем над тым, каб шчодрасць амерыканскага народа больш не злоўжывалася. Адміністрацыя Дональда Трампа заўсёды будзе ставіць Амерыку на першае месца», – чытаем у заяве.
Спіс краін, на якія распаўсюджваецца забарона: Расія, Беларусь і іншыя
Падрабязнасці рашэння пакуль не былі прадстаўлены, але ў паведамленні пазначана, што яно не распаўсюджваецца на іншыя, чым іміграцыйныя візы, то бок: турыстычныя, студэнцкія або бізнес-візы.
Паводле звестак Fox News, спіс краін, на якія паўплывала гэтае рашэнне, уключае ў сябе ў асноўным краіны Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі, такія як Афганістан, Алжыр, Бангладэш, Егіпет, Іран, Ірак, Іарданія, Камбоджа, Марока, Пакістан, Судан, Сірыя і Тайланд.
Да еўрапейскіх краін таксама адносяцца Албанія, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Грузія, Косава, Паўночная Македонія, Малдова і Расія.
Рэалізацыя стратэгіі «America First»
Паводле каментатараў, гэта чарговы крок адміністрацыі Дональда Трампа да значнага абмежавання легальнай іміграцыі ў Злучаныя Штаты. Гэта адбываецца пасля аб'явы прэзідэнта аб абмежаванні доступу замежнікаў да сацыяльнай дапамогі.
У апошнія тыдні Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што большасць імігрантаў атрымліваюць такую дапамогу. Штодзёнка нагадвае, што раней Белы дом цалкам забараніў грамадзянам з 20 дзяржаваў і тэрыторый уезд у краіну і пашырыў частковую забарону на яшчэ 19 краін. У лістападзе Дзярждэпартамент загадаў дыпламатычным місіям па ўсім свеце ўзмацніць праверку заяўнікаў на візы, каб вызначыць, ці яны не стануць бенефіцыярамі сацыяльнай дапамогі ў ЗША.
аз