Беларуская Служба

Прэм’ерка Даніі з візітам у Грэнландыі дзеля дыпламатычнага рашэння крызісу вакол выспы 

24.01.2026 12:22
Палітык сустрэлася з кіраўніком аўтаномнага ўрада  Енсам-Фрэдэрыкам Нільсенам і падкрэсліла падтрымку Капенгагена жыхарам Грэнландыі.
Маніфестацыя ў КапенгагенеPAP/EPA/Emil Helms

Прэм’ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксэн наведала Грэнландыю з рабочым візітам, каб паспрабаваць выпрацаваць дыпламатычнае рашэнне «складанай сітуацыі» вакол выспы. Палітык сустрэлася з кіраўніком аўтаномнага ўрада  Енсам-Фрэдэрыкам Нільсенам і падкрэсліла падтрымку Капенгагена жыхарам Грэнландыі.

«Гэта вельмі, вельмі складаны час. Усе гэта бачаць. Я прыехала сюды, бо менавіта цяпер мы з прэм’ерам Грэнландыі павінны быць вельмі блізка адзін да аднаго. Я назвала б гэта рабочым візітам. Мы рыхтуем наступныя крокі як супольнасць і як каралеўства. Усе бачаць, што мы знаходзімся ў сур’ёзнай сітуацыі. Цяпер мы ідзём дыпламатычным палітычным шляхам, якім і будзем рухацца. Менавіта яго мы павінны падрыхтаваць разам».

Візіт адбыўся пасля паездкі Фрэдэрыксэн у Брусель. На гэтым тыдні Дональд Трамп заявіў пра нібыта дамоўленасці з НАТА адносна Грэнландыі, але ўрад Даніі падкрэсліў: рашэнні могуць прымаць толькі Данія і Грэнландыя.

iar/эж




Вашынгтон хоча прымусіць Еўропу «здаць» Грэнландыю ўзамен за падтрымку Украіны - меркаванне

11.01.2026 06:02
Ці возьмуць ЗША пад кантроль Грэнландыю? Аналітык: Гэта пытанне часу.

Трамп у Давосе: ЗША перажываюць «эканамічны бум», Еўропа «не рухаецца ў правільным кірунку»

21.01.2026 16:11
Трамп расхваліў сябе і ЗША і раскрытыкаваў Еўропу.

Не эканоміка, а геапалітыка дамінавала на сёлетнім саміце ў Давосе

23.01.2026 12:40
Галоўным героем форуму стаў Дональд Трамп, хоць прэм'ер Канады спрабаваў заняць яго месца і … трапіў у бяду.