Беларуская Служба

У расійскай школе ў Лондане дзеці вучацца кіраваць беспілотнікамі

02.02.2026 14:30
У мінулым школа таксама праводзіла збор сродкаў для падтрымкі расійскіх салдат, якія ваююць супраць Украіны.
Пасольства Расіі ў ЛонданеBy Sdrawkcab at English Wikipedia, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=39848543

У расійскай школе, якая працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў Расіі ў Нотынг-Хіле ў Лондане дзеці вучацца кіраваць баявымі беспілотнікамі і капаць акопы. Пра справу паведаміла газета The Times. Ні ўлады Лондана, ні расійскае пасольства пакуль не пракаментавалі справы.

Дзеці вывучаюць фартыфікацыі, першую дапамогу на полі бою і абарону ад хімічных і біялагічных пагроз. 15-гадовыя падлеткі таксама вучацца страляць, капаць акопы і адрозніваць тэрміновую службу ад прафесійнай. Урокі праводзяцца па праграме: «Асновы бяспекі і абароны радзімы», якая была ўведзена ў расійскіх школах у мінулым годзе.

Вучні школы – гэта ў асноўным дзеці расійскіх дыпламатаў і супрацоўнікаў пасольстваў, але сярод іх ёсць і дзеці расіян, якія жывуць у Вялікабрытаніі, а таксама і падлеткі з брытанскім грамадзянствам.

Сярод былых вучняў расійскай школы – дочкі былога ваеннага аташэ пры пасольстве, якога выслалі з Вялікабрытаніі ў 2024 годзе як супрацоўніка ваеннай разведкі.

У мінулым школа таксама праводзіла збор сродкаў для падтрымкі расійскіх салдат, якія ваююць ва Украіне.

IAR/аз

Расіяне зменшылі інтэнсіўнасць абстрэлаў беспілотнікамі

31.01.2026 09:01
З учорашняга дня паміж Украінай і Расіяй дзейнічае так званае энергетычнае спыненне агню.

Расія патрабуе гарантый бяспекі

31.01.2026 16:32
Другі раўнд мірных перамоваў паміж ЗША, Украінай і Расіяй павінен пачацца 1 лютага ў Абу-Дабі.