Беларуская Служба

Турцыя плануе абмежаваць доступ непаўналетнім да сацыяльных сетак

07.02.2026 09:26
Рыхтцецца законапраект, які будзе ўключаць забарону на выкарыстанне сацыяльных сетак непаўналетнімі і патрабаваць ад пастаўшчыкоў паслуг стварэння сістэм фільтрацыі кантэнту.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Thomas Ulrich from Pixabay/CC0

Турцыя рыхтуе падмурак для абмежавання доступу непаўналетніх да сацыяльных сетак. У парламенцкім дакладзе, апублікаваным на гэтым тыдні, заклікаецца да новых абмежавальных мер, у тым ліку праверкі ўзросту і фільтрацыі кантэнту, паведаміла агенцтва Reuters у пятніцу.

Чакаецца, што кіроўная Партыя справядлівасці і развіцця (ПСР) прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана неўзабаве прадставіць законапраект аб абмежаванні доступу непаўналетніх да сацыяльных сетак.

Міністр сямʼі і сацыяльных паслуг Махінур Оздэмір Гокташ прызнала, што законапраект будзе ўключаць забарону на выкарыстанне сацыяльных сетак непаўналетнімі і патрабаваць ад пастаўшчыкоў паслуг стварэння сістэм фільтрацыі кантэнту.

У парламенцкім дакладзе Турцыі таксама рэкамендуецца абмежаваць начны доступ у Інтэрнэт для прылад, якія выкарыстоўваюцца непаўналетнімі, абавязковую фільтрацыю кантэнту ў сацыяльных сетак для карыстальнікаў да 18 гадоў і забарону на выкарыстанне сацыяльных сетак асобамі да 16 гадоў.

«Мы павінны абараніць нашых дзяцей ад маральнага разлажэння. Наша мэта – абараніць дзяцей ад усіх залежнасцяў, у тым ліку лічбавых», – заявіў Reuters Харун Мертоглу, дэпутат ад ПСР і член парламенцкага камітэта па правах чалавека.

У снежні Аўстралія стала першай краінай у свеце, якая забараніла дзецям да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі, блакуючы доступ да такіх платформаў, як TikTok, YouTube, Instagram і Facebook.

Іспанія хоча забараніць асобам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі, у той час як Грэцыя і Славенія працуюць над падобнай забаронай на фоне растучай занепакоенасці з-за ўплыву на здароўе і бяспеку дзяцей. Францыя, Вялікабрытанія і Германія таксама разглядаюць магчымасць увядзення абмежаванняў для непаўналетніх, паведамляе Reuters.

PAP/юл