Беларуская Служба

Літва ўпершыню адзначае Дзень энергетычнай незалежнасці Балтыі

09.02.2026 17:01
Роўна год таму краіны Балтыі сінхранізавалі свае энергасістэмы з Цэнтральнай і Заходняй Еўропай.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Літва ўпершыню адзначае Дзень энергетычнай незалежнасці Балтыі. Роўна год таму гэтыя краіны сінхранізавалі свае энергасістэмы з Цэнтральнай і Заходняй Еўропай. Дзень энергетычнай незалежнасці Балтыі – гэта магчымасць абмеркаваць працу энергетычнай сістэмы і абарону крытычна важнай інфраструктуры.

З гэтай мэтай сёння прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сустракаецца з міністрамі энергетыкі і ўнутраных спраў, а таксама прадстаўнікамі іншых дзяржаўных устаноў. Па ўсёй краіне таксама праводзяцца адукацыйныя мерапрыемствы, прысвечаныя энергетычнай бяспецы.

Дзень энергетычнай незалежнасці Балтыі адзначаецца ў гадавіну адключэння энергасетак рэгіёна ад постсавецкай сістэмы BRELL. Гэта азначала канчатковы разрыў сувязяў з Расіяй і Беларуссю. Сінхранізацыя дазволіла Літве, Латвіі і Эстоніі працаваць у адзінай сістэме з еўрапейскімі краінамі, што значна павысіла энергетычную бяспеку рэгіёна.

Польшча таксама адыграла значную ролю ва ўсім працэсе, як непасрэдны сусед краін Балтыі з непасрэднай энергетычнай сувяззю з Літвой, якая мела вырашальнае значэнне для згаданай сінхранізацыі.

IAR/аз

Абарона энергетычнай інфраструктуры Польшчы – наш прыярытэт – віцэ-старшыня PGE ў Бруселі

04.02.2026 08:02
Асаблівай увагі патрабуе энергетычная сістэма ва ўсходняй частцы Польшчы, то бок на памежжы з Расіяй, Беларуссю і Украінай.