Беларуская Служба

Украінскаму скелетанту не дазволяць насіць шлем з выявамі загінулых на вайне

10.02.2026 13:33
Уладзіслаў Гераскевіч насіў шлем падчас трэніровак і быў раскрытыкаваны МАК, які палічыў гэта палітычным жэстам.
Украінскі скелетаніст Уладзіслаў Гераскевіч кадр з відэа спартмена

Украінскаму скелетаністу Уладзіславу Гераскевічу не дазволяць спаборнічаць на Алімпійскіх гульнях у шлеме з выявамі спартсменаў, якія загінулі на вайне ў яго краіне. Рашэнне прыняў Міжнародны алімпійскі камітэт, а абвясціў яго прэс-сакратар Марк Адамс.

Уладзіслаў Гераскевіч насіў шлем падчас трэніровак і быў раскрытыкаваны МАК, які палічыў гэта палітычным жэстам. Пасля крытыкі спартсмен заявіў, што чатыры гады таму, калі ён падобным чынам прадэманстраваў сваю павагу да ахвяр, ён не сутыкнуўся з якімі-небудзь праблемамі.

«На сёлетніх гульнях мы бачылі расійскія сцягі на трыбунах і на шлеме аднаго спартсмена, і для МАК гэта не з'яўляецца парушэннем правілаў. Аднак мой мемарыяльны шлем, які ўшаноўвае спартсменаў, якія загінулі на перадавой з часоў апошняй Алімпіяды, быў прызнаны парушэннем», – дадаў ён.

Прэс-сакратар МАК Марк Адамс заявіў, што выявы загінулых спартсменаў на шлеме абыходзяць правілы. Замест шлема МАК дазволіў спартсмену насіць чорную павязку. МАК спаслаўся на артыкул 50, пункт другі Алімпійскай хартыі, у якім гаворыцца:

«Любая дэманстрацыя палітычнай, рэлігійнай або расавай прапаганды забароненая на алімпійскіх абʼектах і ў іншых месцах».

ав