Супрацоўнікі авіяцыйнага гіганта хочуць павышэння пенсійнага фонду. Працадаўца адхіліў магчымасць павышэння, спасылаючыся на рост эксплуатацыйных выдаткаў кампаніі. У адказ прафсаюз Ufo, які правёў рэферэндум восенню і атрымаў згоду супрацоўнікаў на страйк, абвясціў пра забастоўку.
Аднадзённы пратэст можа аказацца больш дакучлівым для пасажыраў, чым папярэднія страйкі, калі пратэставалі толькі пілоты. Раней кіраўніцтву Lufthansa удалося забяспечыць міжкантынентальныя і доўгія еўрапейскія рэйсы.
На гэты раз Lufthansa шукае не толькі пілотаў, але таксама бортправаднікоў і сцюардэс. Патрабуецца вялікая група людзей для замены забастоўшчыкаў.
Рэйсы ў чацвер 12 лютага ў Германіі і Еўропе ўжо адмяняюцца. Усім, хто набыў білет на заўтра, варта праверыць расклад палётаў або паштовую скрыню электроннай пошты, куды адпраўляюцца альтэрнатыўныя прапановы перавозчыка.
IAR/яс