Беларуская Служба

Міністэрства замежных спраў Польшчы раіць устрымацца ад паездак на Кубу

14.02.2026 09:50
Паліўна-энергетычны крызіс паралізуе востраў.
      , , 12  2026 .
Гуманітарны карабель з Мексікі ў порце Гаваны, Куба, 12 лютага 2026 г. PAP/EPA/Ernesto Mastrascusa

Міністэрства замежных спраў раіць устрымацца ад неабавязковых паездак на Кубу. Міністэрства звяртае ўвагу на паглыбленне паліўна-энергетычнага крызісу, які выклікае сур'ёзныя збоі для турыстаў.

На востраве ўведзена нарміраванне паліва, а падача электраэнергіі рэгулярна перарываецца на тэрмін да некалькіх гадзін. Турысты павінны чакаць праблем з транспартам, вадой, медыцынскім абслугоўваннем і сувяззю. Таксама магчымыя раптоўныя змены ў размяшчэнні і збоі ў авіяперавозках – некаторыя рэйсы былі прыпыненыя, а авіякампаніі скарачаюць свае расклады палётаў.

Крызіс ударае па турызме, адной з асноўных крыніц даходу краіны. Некаторыя гатэлі зачыняюцца ў сярэдзіне сезона, а гасцей пераводзяць у іншыя абʼекты. Паводле афіцыйных дадзеных, колькасць замежных турыстаў у 2025 годзе скарацілася амаль на 18 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. Сітуацыя пагаршаецца ціскам з боку ЗША, якія перашкаджаюць імпарту паліва на Кубу. Міністэрства замежных спраў таксама звяртае ўвагу на рост колькасці злачынстваў і заклікае да асцярожнасці.

ав