У Балгарыі 19 красавіка 2026 года зноў адбудуцца парламенцкія выбары. Іліяна Ётава, якая пасля адстаўкі Румена Радзева 23 студзеня 2026 года стала першым у гісторыі Балгарыі прэзідэнтам-жанчынай, абвясціла, што згаданая дата будзе ўключана ва ўказ, які яна выдасць разам з прызначэннем тэхнічнага ўрада.
Нагадваем, пасля адстаўкі ўрада і немагчымасці прызначэння новага кабінета, а затым адстаўкі папулярнага прэзідэнта Румена Радзева, датэрміновых выбараў можна было чакаць.
Цяпер у палітычных партый ёсць два месяцы, каб правесці кампанію перад восьмымі парламенцкімі выбарамі ў Балгарыі за апошнія пяць гадоў.
Прэзідэнт Іліяна Ётава таксама зацвердзіла склад тэхнічнага ўрада, сфарміраванага намеснікам кіраўніка Нацбанка Андрэем Гюравым. Асноўная задача кабінета – правядзенне справядлівых і сумленных выбараў.
Тэхнічны ўрад будзе працягваць працаваць да моманту сфарміравання новага кабінета.
IAR/аз