Беларуская Служба

Каля 40 краін збяруцца на першае пасяджэнне Рады міру

19.02.2026 09:50
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у пасяджэнні прымуць удзел каля дзесяці кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. 
   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Дж. Трамп прамаўляе ў Белым доме ў ВашынгтонеEPA/JIM LO SCALZO / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Каля 40 краін прымуць удзел ва ўстаноўчым пасяджэнні Рады міру прэзідэнта Дональда Трампа, паведаміў Белы дом Польскаму радыё. Большасць краін будуць удзельнічаць на ўзроўні міністраў, сакратароў і паслоў.

У першым пасяджэнні Рады міру прымуць удзел як дзяржавы, якія далучыліся да арганізацыі, так і назіральнікі.
«Прэзідэнт Трамп з гонарам прывітае прадстаўнікоў больш чым 40 краін у Інстытуце міру Дональда Трампа», – заявіла Польскаму радыё намеснік прэс-сакратара Белага дому Ганна Келі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у пасяджэнні прымуць удзел каля дзесяці кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Большасць з іх будуць прадстаўляць меншыя краіны, якія ўжо далучыліся да Рады. Такія краіны, як Расія, Кітай і Францыя, будуць адсутнічаць. Насуперак папярэднім паведамленням, прадстаўнікі Беларусі, якая стала чальцом Рады міру, адсутнічаюць у спісе ўдзельнікаў.

Некаторыя заходнія краіны, такія як Вялікабрытанія, Германія і Фінляндыя, прымуць удзел у пасяджэнні Рады ў якасці назіральнікаў. Марцін Пшыдач, кіраўнік Упраўлення міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта, будзе прадстаўляць Польшчу, таксама ў якасці назіральніка.

ПР/юл