Злучаныя Штаты і Іран правядуць перамовы ў Жэневе (Швейцарыя), накіраваныя на заключэнне ядзернага пагаднення. Пасланцы Дональда Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер таксама сустрэнуцца з галоўным перамоўшчыкам Украіны Рустэмам Умеравым, каб пакласці канец вайне з Расіяй.
Вашынгтон і Тэгеран сядуць за стол перамоваў, спадзеючыся вырашыць шматгадовую тупіковую сітуацыю вакол ядзернай праграмы іранскага рэжыму, якая, на думку Злучаных Штатаў, іншых заходніх краін і Ізраіля, накіравана на стварэнне ядзернай зброі.
Перад пачаткам перамоваў паміж дзвюма краінамі ў Белым доме выступіў віцэ-прэзідэнт ЗША Дж. Д. Вэнс.
«Наша пасланне простае: Іран не можа ствараць зброю масавага знішчэння, і ён спрабуе гэта зрабіць, і ў нас ёсць доказы гэтага. Дональд Трамп хацеў бы вырашыць усё дыпламатычным шляхам, але калі гэта не спрацуе, у яго ёсць іншыя рашэнні», — сказаў Дж. Д. Вэнс.
Сустрэча з украінскім бокам — гэта чарговы раўнд перамоваў пад кіраўніцтвам Дональда Трампа, якія пакуль не прывялі да значнага прагрэсу ў спыненні самага крывавага канфлікту ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны.
Трохбаковая сустрэча з Расіяй запланавана на пачатак сакавіка.
IAR/яс