Беларуская Служба

Іран папярэджвае еўрапейскія краіны ў справе далучэння да вайны

03.03.2026 17:12
Заява чыноўніка Міністэрства замежных спраў Ірана з'яўляецца адказам на пазіцыю Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі. 
Эманюэль МакронPAP/EPA/YOAN VALAT / POOL

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Ірана Эсмаіл Багей папярэдзіў еўрапейскія краіны аб недапушчальнасці далучэння да дзеянняў Ізраіля і ЗША супраць Тэгерана, паведаміла ў аўторак агенцтва AFP.

«Гэта будзе актам вайны. Любы такі акт супраць Ірана будзе лічыцца саўдзелам у агрэсіі», — заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Ірана падчас сустрэчы з журналістамі.

Заява чыноўніка Міністэрства замежных спраў Ірана з'яўляецца адказам на пазіцыю Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі. Лідары гэтых краін заявілі ў нядзелю, што гатовыя прыняць меры для абароны сваіх інтарэсаў на Блізкім Усходзе. Магчымыя ініцыятывы Лондана, Парыжа і Берліна «знішчаць здольнасць Ірана запускаць ракеты і беспілотнікі», паведаміла AFP.

Усе тры краіны запэўнілі, што гэтыя дзеянні, калі яны будуць распачаты, будуць насіць выключна абарончы характар.

Іран адказаў на суботнюю атаку ЗША і Ізраіля абстрэлам амерыканскіх ваенных баз у рэгіёне, а таксама Ізраіля. У гэтай частцы свету таксама размешчаны войскі краін EС — Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі. Пакуль што няма паведамленняў пра ахвяры сярод іх вайскоўцаў у выніку іранскіх ракетных атак і беспілотнікаў.

ав