Будапешт абвінавачвае Украіну ў адмыванні грошай, нібыта гэта пацвярджаецца тым, што грошы і каштоўнасці перавозілі людзі, звязаныя са спецслужбамі.
Сам Віктар Орбан неаднаразова выказваў меркаванне, што апазіцыйная партыя «Ціса» фінансуецца Украінай.
Тым часам украінскі бок адразу заяўляў, што перавозка наяўных грошай і золата з Вены ва Украіну мела ўсе дазволы і дакументы, якія адпавядаюць міжнародным і венгерскім заканадаўствам.
Кіраўніком канвоя з'яўляўся былы супрацоўнік спецслужбаў, які зараз знаходзіцца на пенсіі. Праца ў банку — яго дадатковая крыніца даходу.
IAR/яс