Па інфармацыі кувейцкай газеты «Аль-Джарыда», Маджтаба Хаменеі перанёс аперацыю ў Маскве і зараз аднаўляецца. Паводле газеты, новы Вярхоўны лідар Ірана прыбыў туды ваенным самалётам у чацвер па запрашэнні Уладзіміра Пуціна.
«Аль-Джарыда» спасылаецца на крыніцы, блізкія да Маджтабы Хаменеі. Газета, відаць, добра інфармаваная — яна першай паведаміла пра траўмы, атрыманыя Вярхоўным лідарам падчас ізраільска-амерыканскага нападу.
Паводле «Аль-Джарыды», стан здароўя Хаменеі настолькі сур'ёзны, што былі патрэбныя шпітальныя ўмовы, якія не маглі быць забяспечаны ў Іране падчас інтэнсіўных бамбардзіровак. На рашэнне прыняць запрашэнне прэзідэнта Расіі, якое Пуцін высунуў у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Масудам Пешэшкіянам, таксама паўплывалі пагрозы нападу на Хаменеі і той факт, што ў Іране ізраільскай разведцы было лягчэй кантраляваць лекараў, якія даглядалі за здароўем новага лідара.
Крыніцы ў рэфармісцкім крыле Іранскай рэвалюцыйнай варты таксама паведамілі выданню, што Моджтаба Хаменеі не толькі не пісаў прамовы, пад якой ён падпісаны і якая была апублікавана ў чацвер (12 сакавіка), але і наогул не ведаў пра тое, што яна была напісана.
IAR/нг