Беларуская Служба

СМІ: Трамп патрабуе ў шэйхаў трыльёнаў долараў

21.03.2026 12:37
Краіны Персідскага заліву знаходзяцца пад ваенным і фінансавым ціскам амерыканскай адміністрацыі — журналіст. 
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампPAP/EPA/SHAWN THEW/POOL

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа нібыта патрабуе трыльёнаў долараў ад краін Персідскага заліву як за працяг вайны з Іранам, так і за яе завяршэнне. Пра гэта паведаміў аманскі журналіст Салем Аль-Джахуры ў эфіры радыёстанцыі BBC Arabic.

Яму задалі пытанне, ці сапраўды адбываецца ціск з боку ЗША на краіны Персідскага заліву адносна іх шырэйшага ўдзелу ў вайне з Іранам? Аль-Джахуры адказаў, што гэта «абсалютная праўда», і што дзяржавы падвяргаюцца ціску як ваеннаму, так і фінансаваму.

Паводле журналіста, Трамп патрабуе ад краін Рады супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліву 5 трлн долараў, калі яны хочуць, каб вайна супраць Ірана працягвалася. Калі ж яны хочуць, каб ваенныя дзеянні спынілася, то павінны заплаціць Вашынгтону 2 трлн 500 млрд долараў ЗША, паведаміў Салем Аль-Джахуры.

Раней СМІ інфармавалі, што краіны Персідскага заліву папрасілі Дональда Трампа не завяршаць вайны супраць Ірана. Іх пазіцыя змянілася пасля таго, як Іран адказаў на амерыканскія і ізраільскія ўдары ды абстраляў аб’екты ў шэрагу краін рэгіёну. 

вс