Беларуская Служба

Славакія ўводзіць больш высокія цэны на паліва для замежнікаў

23.03.2026 15:10
Урад у Браціславе тлумачыць новаўвядзенне тым, што палякі «перасушылі» аўтазапраўкі ў краіне.
.
Ілюстрацыя. Фота: O. Kalacheva/shutterstock

З сённяшняга дня (23 сакавіка) на запраўках у Славакіі дзейнічаюць двайныя цэны на паліва. Уладальнікі аўтамабіляў, зарэгістраваных за мяжой, будуць плаціць больш.

Урад у Браціславе ўвёў абмежаванні з-за «паліўнага турызму», які развіўся ў краіне пасля рэзкага павышэння цэн, звязанага з канфліктам на Блізкім Усходзе. Паколькі ў Славакіі цэны выраслі менш, чым у суседніх краінах, то замежныя кіроўцы, у тым ліку з Польшчы, сталі прыязджаць і запраўляць свае машыну ў Славакіі.

— Дзясяткі заправак на поўначы краіны літаральна высахлі. Больш нізкія цэны заахвоцілі палякаў прыязджаць і запраўляцца ў Славакіі, — заявіў на мінулым тыдні прэм'ер-міністр Роберт Фіца.

З сённяшняга дня ўладальнікі транспартных сродкаў, зарэгістраваных за межамі Славакіі, будуць плаціць прыкладна на 20 працэнтаў больш. Двайныя цэны павінны дзейнічаць на працягу месяца. Між тым, аналітыкі лічаць, што згаданае рашэнне можа супярэчыць заканадаўству ЕС.

Урад у Браціславе ўвёў новыя правілы на падставе надзвычайнага становішча ў нафтавым сектары, якое дзейнічае з сярэдзіны лютага. Гэта звязана з перапыненнем паставак расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба». На мінулым тыдні на славацкіх запраўках былі ўведзены ліміты на продаж дызельнага паліва.

IAR/аз