Рост фондавага рынку ЗША і падзенне коштаў на нафту – гэта рэакцыя на тое, што Дональд Трамп адклікаў ультыматуму, які раней паставіў Ірану. Прэзідэнт ЗША сцвярджае, што вядзе перамовы з іранскім бокам і што па многіх пытаннях дасягнуты дамоўленасці. Тэгеран гэтага не пацвярджае.
«Яны сапраўды хочуць дасягнуць пагаднення, і мы хочам пагаднення», – сказаў Дональд Трамп. Прэзідэнт патлумачыў заявы Тэгерана аб тым, што перамовы не вядуцца, разбурэннем сістэмы сувязі Ірана. Ён таксама адмовіўся назваць, з кім вядзе перамовы.
«Я не хачу, каб яго забілі», – паясніў Дональд Трамп.
Іранскія ўлады не пацвярджаюць, што вядуць перамовы з амерыканцамі. Некаторыя арабскія дыпламаты спрабуюць размаўляць з абодвума бакамі, але яны прызнаюць, што Іран ставіць вельмі жорсткія ўмовы спынення канфлікту.
IAR/аз