Злучаныя Штаты жадаюць адправіць на Блізкі Усход як мінімум тысячу дэсантнікаў з 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі. Гэта частка больш маштабнага ўзмацнення амерыканскіх сіл у рэгіёне на час амерыкана-ізраільскай вайны з Іранам. У той жа час Дональд Трамп кажа пра перамовы з Тэгеранам, але Іран зняпраўджвае яго словы.
ЗША плануюць разгарнуць на Блізкім Усходзе некалькі батальёнаў з 1-ай брыгады згаданай дывізіі, а таксама штаб падраздзялення. Раней у рэгіёне былі размешчаныя два атрады марской пяхоты, агулам каля 5 тысяч салдат і некалькіх тысяч маракоў. У рэгіёне знаходзіцца прыкладна 50 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.
Дональд Трамп заявіў, што ЗША вядуць перамовы з Іранам, і, што Тэгеран зрабіў амерыканцам «вялікі падарунак, звязаны з нафтай і газам». У сваю чаргу іранскае вышэйшае камандаванне адказала, што Вашынгтон вядзе перамовы сам з сабой, а прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Ірана запэўніў, што ніякіх размоваў не вядзецца.
Паводле звестак агенцтва Reuters і агенцтва Associated Press, Пакістан прапанаваў правесці перамовы. Вядома, што прапанова ЗША будзе закранаць такія пытанні, як яго ядзерная праграма, санкцыі і суднаходства праз Армузскі праліў, праз які звычайна праходзіць каля пятай часткі сусветных паставак нафты і газу.
ПР/юл