Беларуская Служба

У 2025 годзе з Грузіі выехала на 442 беларусы больш, чым заехала

28.03.2026 20:11
Па гэтым паказчыку грамадзяне Беларусі занялі 9-е месца.
Панарама ТбілісіShutterstock.com/Efired

У 2025 годзе з Грузіі выехала на 442 беларусы больш, чым заехала, сведчыць праведзены «Позіркам« аналіз звестак Нацыянальнай паліцыі, у сферу адказнасці якой уваходзіць памежны кантроль.

Колькасць прыбылых склала 189 тыс. 894, тых, хто з’ехаў, — 190 тыс. 336 чалавек.

Па гэтым паказчыку грамадзяне Беларусі занялі 9-е месца пасля грамадзян Расіі, Турцыі, Арменіі, Ізраіля, Азербайджана, Казахстана, Індыі і Украіны. Замыкаюць дзясятку кітайцы.

У 2024 годзе беларусаў у Грузію заехала на 53 больш, чым выехала (180 тыс. 284 супраць 180 тыс. 231) — 7-е месца.

Годам раней, у 2023-м, беларусаў, якія выехалі з Грузіі, было больш на 1 тыс. 989, чым тых, што заехалі туды (173 тыс. 382 супраць 171 тыс. 393), — 8-е месца.

Улады Грузіі, якой кіруе партыя прарасійскага алігарха Бідзіны Іванішвілі, не прынялі ніводнага станоўчага рашэння аб наданні грамадзянам Беларусі статусу ўцекача або гуманітарнага статусу.

вс


Беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку другі раз адмовілі ў прытулку ў Грузіі

28.03.2026 09:40
Цяпер ён збіраецца аспрэчыць адмову ў гарадскім судзе Тбілісі, дзе ўжо раней перамагаў.