Прэзідэнт Чэхіі Петр Павел заявіў, што Прага павінна сур’ёзна перагледзець адносіны з Венгрыяй, у тым ліку кантакты з кіраўніком венгерскага МЗС Петэрам Сіярта. Паводле СМІ, ён падтрымлівае цесныя сувязі з расійскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым, доўгі час раскрывае дэталі еўрапейскіх на найвышэйшым дзяржаўным узроні.
Чэшскі лідар падкрэсліў, што такія кантакты для краіны ЕС і НАТА «абсалютна непрымальныя», і паставіў пад сумнеў надзейнасць венгерскага дыпламата.
— Гэта павінна стаць для нас падставай перагледзець нашы адносіны з Венгрыяй, у прыватнасці тое, якой інфармацыяй мы дзелімся, а якой — не. Гэта ненармальна, калі адна з краін НАТА такім чынам падрывае нашу бяспеку.
Міністр замежных спраў Чэхіі дыстанцыяваўся ад гэтых слоў, адзначыўшы, што знешнюю палітыку вызначае ўрад, а не прэзідэнт. У Будапешце заявілі, што пазіцыя Венгрыі застаецца нязменнай, у тым ліку адносна санкцый супраць Расіі.
iar/эж