— Напад на адну з нашых дзяржаў-членаў — гэта напад на Еўрапейскі Саюз у цэлым, — заявіў прэс-сакратар Еўрапейскай камісіі Тaмас Рэнье на прэс-канферэнцыі ў Бруселі.
Такім чынам, ён адказаў на пагрозы Расіі ў адрас краін Балтыі. Палітык дадаў, што Еўракамісія надае прыярытэт абароне дзяржаў-членаў, а таксама абароне ЕС у цэлым, таму яна запусціла такія праекты, як ініцыятыва па абароне ад беспілотнікаў.
Аднак прадстаўнік Еўракамісіі не ўдакладніў, як ЕС можа адрэагаваць на напад Расіі на краіну-члена супольнасці.
Артыкул 42/7 Дагавора аб ЕС датычыць узаемнай абароны ў рамках Еўрапейскага Саюза. Згодна з гэтым палажэннем, калі адна з дзяржаў-членаў ЕС стане ахвярай узброенай агрэсіі на сваёй тэрыторыі, іншыя краіны абавязаны аказаць ёй усе даступныя сродкі дапамогі і падтрымкі.
Нагадаем, прэс-сакратар Крамля Марыя Захарава раней заявіла, што Расія вынесла папярэджанне краінам Балтыі за тое, што яны нібыта дазволілі Украіне скарыстаць сваю паветраную прастору для нападаў на расійскую тэрыторыю.
Краіны Балтыі абвяргаюць згаданае абвінавачванне.
IAR/аз