Беларуская Служба

Дональд Трамп: Сёння ноччу загіне ўся цывілізацыя

07.04.2026 17:20
«Я не хачу, каб гэта адбылося, але, верагодна, гэта адбудзецца», – напісаў амерыканскі прэзідэнт у Truth Social.
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампPAP/EPA/JIM LO SCALZO

Дональд Трамп папярэджвае Іран і пагражае, што «сёння ноччу загіне ўся цывілізацыя». Нагадваем, сёння а 2:00 ночы мінае тэрмін, які амерыканскі прэзідэнт вызначыў Ірану для адкрыцця Армузскай пратокі.

— Уся цывілізацыя загіне сёння ноччу і ніколі не вернецца. Я не хачу, каб гэта адбылося, але, верагодна, гэта адбудзецца, – напісаў Дональд Трамп у Truth Social.

— Аднак цяпер, калі мы назіраем поўную і абсалютную змену рэжыму; калі іншыя, больш мудрыя і менш радыкалізаваныя розумы бяруць верх, магчыма, нешта рэвалюцыйнае і велічнае адбудзецца. Хто ведае? Мы даведаемся сёння ўвечары — у адзін з самых вырашальных момантаў у доўгай і складанай гісторыі свету. 47 гадоў вымагальніцтва, карупцыі і смерці нарэшце скончацца. Хай Бог добраславіць Вялікую Нацыю Іран, – напісаў Трамп.

Раней прэзідэнт ЗША пагражаў знішчыць іранскія электрастанцыі і іншую грамадзянскую інфраструктуру. Ён абвясціў, што краіна сутыкнецца з сур'ёзнымі наступствамі, калі не адкрые Армузскай пратокі.

IAR/аз

Прамова Трампа астудзіла надзеі на хуткае завяршэнне канфлікту на Блізкім Усходзе

02.04.2026 13:01
Пасля прамовы амерыканскага прэзідэнта настроі на фінансавых рынках памяняліся, лічаць эксперты.

Вайна наратываў. Іран і ЗША адначасова абвяшчаюць перамогу

07.04.2026 15:03
Між тым, ноччу (7 красавіка) заканчваецца тэрмін выканання ўльтыматуму, які Дональд Трамп выставіў іранцам.