Беларуская Служба

Чэхія прапануе дапамогу ў гарантаванні бяспекі суднаходства ў Армузскай пратоцы

17.04.2026 18:18
Гаворка можа ісці пра выкарыстанне сучасных пасіўных радараў, якімі валодае чэшская армія
Армузскі праліўAutorstwa Jacques Descloitres, MODIS Land Rapid Response Team, NASA/GSFC - Cropped from: http://visibleearth.nasa.gov/view_rec.php?id=2363, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org

Чэхія заявіла пра гатоўнасць падтрымаць бяспеку суднаходства ў Армузскай пратоцы. Пра гэта паведаміў прэм’ер Андрэй Бабіш пасля сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА. Падрабязнасці ініцыятывы, падрыхтаванай міністэрствам абароны Чэхіі, плануецца неўзабаве прадставіць міжнародным партнёрам.

— Мы выступаем з канкрэтнай прапановай па гарантаванні бяспекі Армузскай пратокі. Гаворка ідзе пра сферу, у якой, як краіна, мы маем моцныя кампетэнцыі, моцныя тэхналогіі і прамысловасць. Думаю, нашых сяброў, а магчыма і прэзідэнта Дональда Трампа, парадуе навіна, што чэхі кладуць на стол такую прапанову, — заявіў Андрэй Бабіш. 

Паводле СМІ, гаворка можа ісці пра выкарыстанне сучасных пасіўных радараў, якімі валодае чэшская армія. 

iar/эж