— Гэта шалёныя маштабы. Усе бяруць што-небудзь, ніхто гэтага не хавае. Усе гэта бачаць і разумеюць, — кажа салдат, якога цытуе выданне «Haaretz».
Рабаванні — гэта маральная пляма на ўсёй Арміі абароны Ізраіля, кажа кіраўнік ізраільскай арміі.
Крадуць усё: матацыклы, тэлевізары, карціны, мэблю, дываны, ювелірныя вырабы, нават халадзільнікі, кубкі для кавы і асабістыя фатаграфіі. Салдаты, размешчаныя на поўдні Лівана і ў сектары Газа, па сутнасці, адкрыта вывозяць усё гэта, без якіх-небудзь наступстваў. Як сказаў адзін салдат Ynet, «кожнае падраздзяленне абставіла свае жылыя памяшканні мэбляй і канапамі з сектара Газа», а некалькі месяцаў таму паміж салдатамі, размешчанымі ў Газе, адбылася «жахлівая бойка» з-за скрадзенай канапы. Як адзначае газета, у Газе рабаванняў стала менш, але галоўным чынам таму, што мала што засталося.
У Ліване ж гэтая практыка настолькі маштабная і публічная, што начальнік штаба ізраільскай арміі, генерал Эджэль Замір на мінулым тыдні назваў такія паводзіны «ганьбай» і «маральнай плямай».
Прафесар Даніэль Бацькоўскі з Беластоцкага ўніверсітэта, эксперт кафедры міжнародных адносін гаварыў Польскаму радыё 24, што цяперашняя ізраільская армія адрозніваецца ад той, што была шмат гадоў таму, і якая падпарадкоўвалася строгім правілам вайны.
— Гэта армія, якая па прычыне менавіта такіх, якія ідуць цяпер, а не іншых войнаў, са значна слабейшым маральным узроўнем. Яна складаецца з людзей, якія падыходзяць да вайны, як да канчатковага выкідвання людзей з тэрыторыі, якой павінен валодаць Ізраіль.
З таго часу, як Ізраіль пачаў войны ў сектары Газа і Ліване, толькі адзін выпадак рабавання прывёў да абвінаваўчага заключэння.
ав