Аднак шмат што будзе залежаць ад пазіцыі Польшчы, лічыць чэшскі аналітык Віт Достал. Венгрыя мае новы ўрад з учорашняга дня. Віктара Орбана на пасадзе прэмʼер-міністра змяніў Петэр Мадзьяр.
Эксперт з пражскай Асацыяцыі міжнародных спраў лічыць, што будучыня Вышаградскай групы будзе залежаць у першую чаргу ад адносін Будапешту з Польшчай і Славакіяй.
— На маю думку, будучыня рэгіянальнага супрацоўніцтва будзе залежаць ад цікавасці Польшчы да фармату V4 і ад таго, ці ўдасца вырашыць пытанні паміж прэмʼер-міністрамі Венгрыі і Славакіі, – сказаў Віт Достал.
Аналітык адзначыў, што пытанне венгерскай меншасці ў Славакіі зʼяўляецца патэнцыйнай крыніцай напружанасці. Ён нагадаў, што падчас выбарчай кампаніі ў Венгрыі ўзніклі пытанні пра дэкрэты Бэнэша — пасляваенныя правілы, якія ўсё яшчэ выкарыстоўваюцца славацкімі ўладамі для экспрапрыяцыі маёмасці ў прадстаўнікоў венгерскай меншасці.
Суразмоўца падкрэсліў, што, нягледзячы на папярэднія спрэчкі, краіны Вышаградскай групы — Польшча, Чэхія, Славакія і Венгрыя — захавалі агульныя інтарэсы.
—Гэта ўключае ў сябе міграцыйную палітыку Еўрапейскага Саюзу і развіццё транспартнай інфраструктуры ў Цэнтральнай Еўропе. Наперадзе палітычная баталія за сродкі ЕС у рамках шматгадовай фінансавай праграмы Еўрапейскага Саюзу, дзе ў нас ёсць шмат агульных інтарэсаў, — дадаў чэшскі аналітык.
ПР/юл