Беларуская Служба

СААЗ аб'явіла надзвычайную сітуацыю з-за ўспышкі Эболы ў Афрыцы

17.05.2026 19:11
Рашэнне прынятае з-за трансгранічнага распаўсюджвання інфекцыі, значнай колькасці выпадкаў захворвання і смерцяў.
Мужчына ў ахоўным камбінезонеpixabay.com/mariohagen/license free for commercial use

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абʼявіла эпідэмію ліхаманкі Эбола ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК) і Угандзе надзвычайнай сітуацыяй у галіне аховы здароўя міжнароднага значэння. Пра гэта паведаміла прэс-служба СААЗ у нядзелю, 17 мая.

Рашэнне прынялі з-за трансгранічнага распаўсюджвання інфекцыі, значнай колькасці выпадкаў захворвання і смерцяў, а таксама з-за адсутнасці адобраных вакцын і спецыфічнага лячэння супраць штаму віруса, які актуальна распаўсюджваецца.

СААЗ пры гэтым адзначыла, што актуальна захворванні не адпавядаюць крытэрам пандэмічнай надзвычайнай сітуацыі. Паводле арганізацыі, сітуацыя ўяўляе сурʼёзную пагрозу для грамадскага здароўя іншых краін з-за рызыкі міжнароднага распаўсюджвання хваробы.

Суседнія з ДРК дзяржавы маюць найвышэйшую рызыку распаўсюджвання віруса з-за мабільнасці насельніцтва, гандлёвых і турыстычных сувязяў, а таксама працяглай эпідэміялагічнай нестабільнасці ў рэгіёне, зазначылі ў СААЗ.

вс