Прадстаўнікі адзінаццаці краін і кіраўнік знешняй палітыкі ЕС падпісалі заяву, у якой крытыкуюць Ізраіль за яго дзеянні на Заходнім беразе ракі Іардан. Падпісанты заявы заклікаюць урад Біньяміна Нетаньяху спыніць незаконную пасяленчую дзейнасць у рэгіёне.
Лідары Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі, Нарвегіі і Бельгіі, сярод іншага, звярнулі ўвагу на значнае пагаршэнне сітуацыі на Заходнім беразе ракі Іардан у апошнія месяцы. Заяву падпісалі таксама лідары Канады, Аўстраліі і Новай Зеландыі.
На іх думку, пашырэнне паселішчаў у згаданым рэгіёне — гэта сур'ёзнае парушэнне міжнароднага права. Таму палітыкі заклікаюць ізраільскі ўрад «спыніць пашырэнне паселішчаў, прыцягнуць пасяленцаў да адказнасці за акты гвалту, расследаваць абвінавачванні супраць ізраільскіх вайскоўцаў, паважаць хашыміцкую ахову святых месцаў у Іерусаліме і гістарычны статус-кво, а таксама зняць фінансавыя абмежаванні, накладзеныя на Палестынскую адміністрацыю і палестынскую эканоміку.
Падпісанты заявы выказалі рашучы супраціў ідэі членаў ізраільскага ўрада, якія выступаюць за анексію Заходняга берага і гвалтоўнае перасяленне палестынскага насельніцтва.
IAR/аз