Беларуская Служба

Прэм'еры Польшчы і Вялікабрытаніі падпісалі дамову аб партнёрстве ў сферы бяспекі і абароны

27.05.2026 18:27
Падобную дамову – аб пашыраным супрацоўніцтве і сяброўстве – год таму Польшча падпісала з Францыяй.
-      ()   . , 27  2026 .
Прэм'ер-міністры Польшчы і Вялікабрытаніі Дональд Туск (справа) і Кір Стармер. Лондан, 27 мая 2026 года. PAP/EPA/Jaimi Joy/POOL

Прэмʼер-міністры Польшчы і Вялікабрытаніі Дональд Туск і Кір Стармер у сераду ў Лондане падпісалі дамову аб партнёрстве ў сферы бяспекі і абароны. Яна тычыцца, у прыватнасці, вайсковага супрацоўніцтва, уключаючы сумесныя вайсковыя вучэнні, а таксама кааперацыі абароннай прамысловасці.

Як раней паведамляла канцылярыя польскага прэмʼер-міністра, спіс праектаў па рэалізацыі дагавора з Вялікабрытаніяй уключае, сярод іншага, супрацоўніцтва ў барацьбе з гібрыднымі пагрозамі, дэзынфармацыяй і нелегальнай міграцыяй. Яна таксама прадугледжвае развіццё абароны, супрацоўніцтва абароннай прамысловасці, кібербяспеку і бяспеку марской інфраструктуры, энергетыкі і аховы здароўя.

Пасля падпісання дамовы Дональд Туск заявіў, што ў дакуменце шмат месца прысвечана міжнароднай салідарнасці.

– Палітычны складнік гэтай дамовы – гэта ўмацаванне еўрапейскай салідарнасці, салідрнасці ў рамках НАТА і еўрапейска-амерыканскай салідарнасці, гэта значыць трансатлантычных сувязяў.

Кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што ўжо ў адным з першых палажэнняў польска-брытанскага дагавора абодва бакі ўсведамляюць, што «стратэгічнай і доўгатэрміновай пагрозай для Польшчы, Вялікабрытаніі і НАТА зʼяўляецца Расія».

Падобную дамову – аб пашыраным супрацоўніцтве і сяброўстве – год таму Польшча падпісала з Францыяй.

вс