Галоўны перамоўшчык Ірана Махамад Багер Галібаф заявіў, што іранскія ўлады не прымуць ніякага пагаднення аб спыненні вайны з ЗША, пакуль не будзе ўпэўненасці ў тым, што правы іранскага народа абаронены, паведамляюць іранскія дзяржаўныя СМІ.
У чацвер амерыканскія СМІ паведамілі, што перамоўшчыкі ЗША і Ірана дасягнулі пагаднення аб рамках пагаднення аб спыненні вайны, якое ўключае падаўжэнне спынення агню на 60 дзён і пачатак перамоваў па ядзернай праграме Ірана. Аднак пагадненне пакуль не атрымала канчатковага адабрэння ад прэзідэнта Дональда Трампа.
Чакаецца, што ўмовы папярэдняга пагаднення будуць прадугледжваць, што суднаходства праз Армузскі праліў будзе «неабмежаваным», і Іран будзе абавязаны выдаліць усе міны з праліва на працягу 30 дзён. Чакаецца таксама зняцце марской блакады з іранскіх партоў амерыканскім бокам.
Паводле амерыканскіх крыніц, пагадненне будзе ўключаць абавязацельства Ірана не імкнуцца да атрымання ядзернай зброі і будзе прадугледжваць, што першымі пытаннямі, якія будуць абмяркоўвацца на працягу 60 дзён, будуць утылізацыя высокаўзбагачанага ўрану, які знаходзіцца ў Іране, і вырашэнне пытання ўзбагачэння ўрану ў краіне.
Чакаецца таксама, што Злучаныя Штаты возьмуць на сябе абавязацельства абмеркаваць зняцце санкцый і вызваленне замарожаных іранскіх сродкаў.
Пасля пачатку вайны 28 лютага Іран амаль цалкам заблакаваў Армузскі праліў, праз які да вайны транспартавалася прыкладна 20 працэнтаў сусветнай нафты і звадкаванага прыроднага газу. У адказ больш за месяц таму ЗША ўвялі марскую блакаду іранскіх партоў.
Дональд Трамп 24 мая абвясціў, што блакада будзе цалкам захавана, пакуль пагадненне з Іранам не будзе «дасягнута, зацверджана і падпісана».
З 8 красавіка паміж ЗША і Іранам дзейнічае спыненне агню.
PAP/яс