Беларуская Служба

Летась грамадзянства Германіі атрымала рэкордная колькасць іншаземцаў

03.06.2026 17:45
У гэтым спісе таксама высокая доля палякаў —  найбольшая з 2017 года.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Noel/pixabay.com/CC0 Public Domain

У мінулым годзе больш за 300 тысяч іншаземцаў атрымалі грамадзянства Германіі. Кожны пяты ў гэтым спісе — сірыец.

Таксама высокая доля палякаў у гэтым спісе  больш за 6 200 чалавек. Гэта самы высокі паказчык з 2017 года. Сярод грамадзян Еўрапейскага Саюза толькі румыны часцей за палякаў атрымлівалі грамадзянства Германіі ў мінулым годзе. Аднак сярод усіх краін Польшча заняла 14-е месца.

Найбольшая колькасць станоўча разгледжаных заявак на атрыманне нямецкага грамадзянства тычыцца сірыйцаў, хоць 65,5 тысячы  гэта значна менш, чым у папярэднім годзе.

Сірыйцы, якія 10 гадоў таму ўцяклі ад рэжыму Башара Асада, у асноўным атрымалі ўжо нямецкае грамадзянства, нават калі некаторыя з іх цяпер вярнуліся ў Сірыю або плануюць гэта зрабіць.

Паводле найноўшых дадзеных нямецкага Статыстычнага ўпраўлення, туркі  другая па велічыні група, за імі ідуць расіяне  20 тысяч выдадзеных рашэнняў аб грамадзянстве. Дарэчы, гэта ўдвая больш, чым у выпадку ўкраінцаў.

Дзве асноўныя рэгіянальныя групы — гэта азіяцкія краіны  ад Ізраіля да Індыі  і балканскія дзяржавы.

Рэкордная колькасць новых немцаў у першую чаргу з'яўляецца вынікам скарачэння тэрміну падачы заявы на атрыманне нямецкага пашпарта з васьмі да пяці гадоў, пры гэтым іншаземцы могуць захаваць сваё першапачатковае грамадзянства.

IAR/аз