Еўрапейскі Саюз рыхтуе пакет эканамічнай падтрымкі для Арменіі, паведаміла кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен у сваім акаўнце на платформе X.
– Я абмеркавала з прэм'ер-міністрам Ніколам Пашынянам нядаўнія расійскія абмежаванні супраць Арменіі. Гэта ні што іншае, як эканамічны ціск, і гэта непрымальна, – напісала фон дэр Ляйен.
Яна дадала, што, прадоўжваючы абмежаванні на экспарт армянскай прадукцыі, Масква выкарыстоўвае эканамічныя адносіны як палітычную зброю.
– Мы вельмі добра ведаем гэты сцэнар. Таму Еўропа рашуча падтрымлівае Арменію. Мы рыхтуем пакет падтрымкі ЕС, – падкрэсліла яна.
У бліжэйшую нядзелю, 7 чэрвеня, у Арменіі адбудуцца парламенцкія выбары. Паводле апытанняў, лідарам зʼяўляецца партыя «Грамадзянская дамова» прэмʼер-міністра Ніколы Пашыняна, аднак значная частка выбаршчыкаў пакуль не вызначылася.
У апошні час Расія абмежавала імпарт шэрагу армянскіх тавараў і прыгразіла пазбаўленнем прэферэнцыйных паставак сыравіны. У Маскве незадаволеныя збліжэннем Ерэвана з Еўрапейскім саюзам і ЗША.
Адносіны Арменіі і Расіі пагоршыліся пасля пераходу Нагорнага Карабаха пад кантроль Азербайджана ў 2023 годзе. Амаль усё армянскае насельніцтва рэгіёна тады пакінула тэрыторыю і перасялілася ў Арменію.
вс