Былога капітана Air Canada абвінавацілі ў падробцы ліцэнзій, якімі ён карыстаўся на працягу ўсёй сваёй кар'еры. Мужчыну затрымалі, паведамляе партал Euronews.
59-гадовы Джэфры Уол, які пачаў сваю карʼеру ў 1998 годзе і быў капітанам з 2009 года, здзейсніў больш за 900 рэйсаў і зарабіў мільёны долараў.
Паліцыя паведаміла, што хоць у мужчыны была дзеючая ліцэнзія камерцыйнага пілота, але ў яго не было неабходнай ліцэнзіі для кіравання вялікімі самалётамі.
Авіякампанія Air Canada заявіла, што інцыдэнт не ўяўляў пагрозы бяспецы, паколькі ўсе пілоты праходзяць абавязковае навучанне кожныя шэсць месяцаў. Джэфры Уол таксама праходзіў падрыхтоўку кожныя паўгода, і ніякіх заўваг у прафесійным плане да яго не было.
вс