Прынамсі 32 смяротныя ахвяры і больш за 700 параненых у выніку двух магутных землятрусаў, якія абрынуліся на Венесуэлу. Выконваючая абавязкі прэзідэнта Дэлсі Радрыгес адзначыла, што колькасць ахвяр, верагодна, павялічыцца.
Паводле звестак Геалагічнай службы ЗША, першы землятрус меў магнітуду 7,2, а другі — 7,5 бала.
— Верагодная вялікая колькасць ахвяр і значныя разбурэнні, — гаворыцца ў заяве агенцтва.
Мяркуецца, што маглі загінуць дзясяткі тысяч ці нават больш за 100 тысяч чалавек.
Дэлсі Радрыгес сказала, што ўлады пакуль атрымалі паведамленні пра 32 загінулых і больш за 700 параненых, але пакуль не маюць дадзеных са штата Ла-Гуайра, недалёка ад Каракаса, які, як яна падкрэсліла, найбольш пацярпеў ад катастрофы.
PAP/EPA/RAYNER PENA
Фота і відэа, размешчаныя ў сацыяльных сетках, дэманструюць паніку і хаос на вуліцах, а таксама абрынутыя жылыя дамы і шырокамаштабныя разбурэнні ў Каракасе і іншых гарадах.
Міжнародны аэрапорт каля сталіцы быў зачынены з-за разбурэнняў.
Улады ЗША і некалькіх лацінаамерыканскіх краін, у тым ліку Сальвадора, Эквадора, Аргенціны, Уругвая, Бразіліі, Панамы, Чылі і Мексікі, выказалі спачуванне і гатоўнасць аказаць дапамогу Венесуэле пасля катастрофы.
ав