Сёння (25 чэрвеня) гэта зрабілі дзяржавы-члены пасля папярэдняга ўхвалення міністрамі аховы навакольнага асяроддзя ў Люксембургу.
Гаворка пра мытнае пагадненне, якое было ўзгоднена ў ліпені мінулага года ў Шатландыі старшынёй Еўрапейскай камісіі і прэзідэнтам Злучаных Штатаў. ЕС адклаў яго ўхваленне, што суправаджалася пагрозамі Дональда Трампа павысіць тарыфы. Амерыканскі прэзідэнт адзначаў, што дае ЕС час да 4 ліпеня для рэалізацыі пагаднення.
Пагадненне з'яўляецца нераўнапраўным. ЕС згаджаецца на 15% тарыфы ЗША, адначасова абавязуючыся адмяніць амаль усе тарыфы на прамысловыя тавары і некаторыя сельскагаспадарчыя прадукты з ЗША. Адчувальныя тавары, такія як ялавічына, птушка і цукар, выключаны з пагаднення. Гэтая адсутнасць роўнасці прывяла да таго, што Еўрапейскі парламент прыпыніў працу над пагадненнем.
Акрамя таго, Дональд Трамп пагражаў анексаваць Грэнландыю і ўвесці тарыфы на тыя краіны, якія стануць на яе бок. У рэшце рэшт пагадненне было ўхвалена. ЕС прыйшоў да высновы, што пагадненне, тэарэтычна забяспечыць стабільнасць і прадказальнасць для бізнесу. Тэарэтычна, таму што рашэнні прэзідэнта ЗША даволі непрадказальныя.
Еўрапейская камісія зможа прыпыніць дзеянне пагаднення, калі Злучаныя Штаты парушаць яго ўмовы або калі да канца года не знізяць высокія 50% тарыфы на сталь і алюміній з Еўропы.
Тэрмін дзеяння пагаднення мінае ў канцы 2029 года.
ав