Беларуская Служба

Экстрэмальная спёка назіраецца ў Вялікабрытаніі

26.06.2026 12:16
У шэрагу раёнаў краіны дзейнічае чырвоны — найвышэйшы ўзровень папярэджання, які сведчыць аб рызыцы для здароўя і жыцця.
Спёка абрынулася на ЕўропуREUTERS

Вялікабрытанія рыхтуецца да кульмінацыі хвалі экстрэмальнай спякоты. Метэаралагічнае бюро папярэджвае, што 26 чэрвеня можа быць пабіты чэрвеньскі тэмпературны рэкорд.

У Лондане і некаторых частках паўднёва-ўсходняй і ўсходняй Англіі да 21:00 дзейнічае чырвоны — найвышэйшы ўзровень папярэджання, які сведчыць аб рызыцы для здароўя і жыцця.

Гэта першы выпадак у гісторыі брытанскай сістэмы папярэджання аб надворʼі, калі чырвоны ўзровень трывогі дзейнічае тры дні запар. На практыцы гэта азначае, што не толькі працяглае знаходжанне на сонцы, але і паездкі на працу ці паездкі цягніком могуць быць небяспечнымі.

Учора ў Сомэрсэце было зафіксавана 36,7 градуса Цэльсія  самая высокая тэмпература чэрвеня за ўсю гісторыю назіранняў. Сіноптыкі прагназуюць, што сёння можа быць пабіты яшчэ адзін рэкорд.

Спёка моцна ўплывае на паўсядзённае жыццё астраўлян: некаторыя школы застаюцца зачыненымі або маюць скарочаныя заняткі, а шпіталі працуюць у надзвычай цяжкіх умовах. Газоны выпаленыя, зямля цвёрдая і сухая, а пажарная служба атрымлівае рэкордную колькасць выклікаў з-за пажараў травы і перагрэву збудаванняў. У Кенце застаюцца ў сіле абмежаванні на выкарыстанне садовых шлангаў  жыхары не могуць паліваць свае сады, мыць машыны або напаўняць басейны.

Чакаецца, што пятніца стане апошнім днём спякоты. Цягам выходных тэмпература крыху панізіцца, а ў некаторых раёнах пройдзе дождж. Аднак сіноптыкі папярэджваюць, што надворʼе можа рэзка змяніцца  пасля некалькіх дзён экстрэмальнай спякоты магчымыя навальніцы і моцныя дажджы.

ПР/юл