Беларуская Служба

Турэцкія ўлады не дазволілі зайсці ў порт лайнеру з прадстаўнікамі ЛГБТ на борце

04.07.2026 12:33
Генеральны дырэктар кампаніі, якая арганізавала круіз, заявіў, што нічога падобнага не здаралася на працягу 36 гадоў.
  -  .
Колер вясёлкі - сімвал ЛГБТ. Dmytro/pixabay.com/CC0 Public Domain

Круізны лайнер Scarlet Lady, цалкам зафрахтаваны для прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, павінен быў прышвартавацца ў порце турэцкага горада Кушадасы.

Аднак мясцовыя ўлады забаранілі лайнеру заходзіць у порт, заявіўшы, што паводзіны пасажыраў «не адпавядаюць асновам турэцкага грамадства і яго маральным каштоўнасцям», паведамляюць сусветныя СМІ.

Лайнер змяніў маршрут плавання і накіраваўся з 1 тыс. 900 пасажырамі на борце на Крыт і ў Егіпет.

Генеральны дырэктар кампаніі Virgin Voyages, якая арганізавала круіз, заявіў, што нічога падобнага не здаралася на працягу 36 гадоў.

вс