Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дыпламаты Літвы, Латвіі і Эстоніі накіравалі сумесны пратэст у МЗС Расіі

11.07.2026 16:01
Расія працягвае распаўсюджваць дэзінфармацыю і нагнятаць напружанасць, лічаць прадстаўнікі Вільні, Рыгі і Таліна.
  .
Сцягі краін Балтыі.Clker-Free-Vector-Images/pixabay.com/CC0 Public Domain

Балтыйскія дыпламаты накіравалі сумесны пратэст у МЗС Расіі. Прадстаўнікі пасольстваў Літвы, Латвіі і Эстоніі выступілі супраць распаўсюджвання Масквой дэзінфармацыі пра краіны іх рэгіёна. У тым ліку, супраць заяваў пра тое, што яны дазваляюць Украіне выкарыстоўваць сваю паветраную прастору для ўдараў беспілотнікаў па тэрыторыі Расіі.

Паводле заявы міністэрстваў замежных спраў Літвы, Латвіі і Эстоніі, нягледзячы на паўторныя афіцыйныя заявы гэтых краін, Расія працягвае распаўсюджваць дэзінфармацыю і нагнятаць напружанасць.

Вільня, Рыга і Талін адхілілі расійскія абвінавачванні, падкрэсліўшы, што палёты беспілотнікаў у іх паветраную прастору з'яўляюцца вынікам вайны Расіі супраць Украіны.

Дыпламаты таксама абверглі заявы Масквы аб тым, што краіны Балтыі рыхтуюць масавыя дэпартацыі рускамоўных жыхароў, назваўшы іх часткай расійскай дэзінфармацыйнай кампаніі.

IAR/аз