У Літве разгарэлася дыскусія аб змене назвы літоўскага этнаграфічнага рэгіёна Сувалкія, вядомага ў Польшчы, як літоўская Сувальшчына, на Судавія. Рэгіён ахоплівае паўднёва-заходнюю частку Літвы, якая мяжуе з Польшчай, а яго гістарычным цэнтрам з'яўляецца горад Марʼямпале.
Ідэю падтрымліваюць палітыкі Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, у тым ліку спікер Сейма Юозас Алекас.
Аўтары прапанаваных змяненняў сцвярджаюць, што назва Сувалкія паходзіць ад назвы Сувалкскай губерні XIX стагоддзя і не адлюстроўвае этнічнай ідэнтычнасці рэгіёна або яго балцкай спадчыны.
Праціўнікі змяненняў адзначаюць, што больш за 20 гадоў таму Дзяржаўная камісія па літоўскай мове негатыўна ацаніла ідэю замены назвы. Яны таксама пераконваюць, што людзі ўсё роўна будуць працягваць выкарыстоўваць цяперашнюю назву.
IAR/аз